32-я партызанская брыгада імя М. І. Калініна
32-я партызанская брыгада імя М. І. Калініна | |
---|---|
Гады існавання | 1944 |
Краіна |
СССР Беларуская ССР |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Уваходзіць у | Мінскае партызанскае злучэнне |
Тып | партызаны |
Функцыя | змаганне з акупантамі |
Колькасць | 477 партызан (1 чэрвеня 1944) |
Дыслакацыя | Капыльскі і Чырвонаслабодскі раёны |
Войны |
Другая сусветная вайна Вялікая Айчынная вайна |
Удзел у | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | П. В. Качкоў |
32-я партызанская брыгада імя М. І. Калініна — партызанская брыгада, створаная ў маі 1944 года на базе атрада імя Пархоменкі (арганізаваны ў лістападзе 1942 года). Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Капыльскага і Чырвонаслабодскага раёнаў. 1 чэрвеня 1944 года брыгада (477 партызан, 3 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Склад
[правіць | правіць зыходнік]- атрад імя Пархоменкі;
- атрад імя Варашылава;
- кавалерыйскі атрад імя Сталіна.
Камандаванне
[правіць | правіць зыходнік]Камандзір
[правіць | правіць зыходнік]- П. В. Качкоў
Камісар
[правіць | правіць зыходнік]- А. З. Драбеня
Начальнік штаба
[правіць | правіць зыходнік]- І. М. Валністы
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Баявыя дзеянні партызаны праводзілі на варожых камунікацыях. Удзельнічалі ў аперацыі «рэйкавая вайна». У лютым 1944 года разам з 12-й кавалерыйскай партызанскай брыгадай імя І. В. Сталіна напалі на гарнізон у вёсцы Дзяніскавічы Ганцавіцкага раёна. Правялі 9 баёў па выратаванні мірнага насельніцтва ад вывазу ў Германію. У час наступлення Чырвонай Арміі будавалі пераправы цераз раку Морач.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]У 1965 годзе ў вёсцы Вялікі Рожан Салігорскага раёна ў гонар брыгады быў пастаўлены помнік.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.